Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі «дэпутат» прапануе расстрэльваць замежных наркагандляроў 13:34, 11/12/2006
Кожны замежны грамадзянін, які дастаўляе наркотыкі ў Беларусь, павінен быць публічна расстраляны, а беларускі грамадзянін – асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Такую прапанову ўнёс сёньня “дэпутат” Віктар Кучынскі ў часе абмеркаваньня ў так званай “палаце прадстаўнікоў” прэзыдэнцкага дэкрэта “Пра дадатковыя захады ў справе дзяржаўнай абароны дзяцей у праблемных сем’ях”.
Спадар Кучынскі заклікаў вывучыць заканадаўства мусульманскіх краінаў і перанесьці на беларускую глебу некаторыя прыклады. Ён таксама адзначыў, што беларускія вёскі й гарады сьпіваюцца, расьце колькасьць асобаў, што ўжываюць наркотыкі. Па ягоным меркаваньні, таксама неабходна стэрылізаваць алькаголікаў і наркаманаў.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, Віктар Кучынскі прапанаваў рэгулярна вазіць моладзь у калёніі, дзе ўтрымоўваюцца алькаголікі й наркаманы. На думку дэпутата, такі наглядны сродак адаб’е у маладых людзей ахвоту спажываць алькаголь і наркотык.