Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генпракуратура Літвы просіць суд выдаць Польшчы беларускага шпіёна
15:33, 11/12/2006

Генеральная пракуратура Літвы звярнулася ў Віленскі акруговы суд з просьбай даць згоду на выдачу Польшчы затрыманага ў Вільні грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіёнскай дзейнасці. “Чакаецца, што суд пытанне аб экстрадыцыі С.Моніча разгледзіць на бягучым тыдні”, – паведамілі “Інтэрфаксу” у панядзелак у прэс-службе Генпракуратуры.

Просьба Польшчы аб экстрадыцыі затрыманага ў Генпракуратуру Літвы паступіла тыдзень таму.

Польскія праваахоўныя органы падазраюць затрыманага С.Моніча ў падбухторванні да шпіянажу, гэта значыць збіраць і перадаваць інфармацыю аб Польшчы, якая цікавіць разведку замежнай дзяржавы.

Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) Літвы таксама расследуе магчымыя дзеянні затрыманага грамадзяніна Беларусі не толькі супраць Польшчы, але і супраць Літвы.

Супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры і ДДБ Літвы, выконваючы просьбу польскага боку знайсці і затрымаць грамадзяніна Беларусі, якога шукае праваахова Польшчы, 25 лістапада затрымалі С.Моніча.

“Генпракуратура Літвы і пракуратура Польшчы падкрэсліваюць, што затрыманне грамадзяніна Беларусі С.М. ніяк не звязанае са здзелкай польскай кампаніі PKN Orlen з акцыямі Mazeikiu nafta, з сітуацыяй на літоўска-латвійскай дзяржаўнай мяжы, якая абвастрылася, і з самітам НАТА у Рызе, што мае быць,” – паведаміла раней прэс-служба Генпракуратуры.

Паводле яе паведамлення, у выніку супрацоўніцтва спецслужбаў Літвы і Польшчы былі атрыманыя дадзеныя аб пазапраўных дзеяннях грамадзяніна Беларусі супраць Польшчы. На падставе гэтых дадзеных пракуроры Польшчы пачалі дасудовае расследаванне і перадалі Генеральнай пракуратуры Літвы просьбу аб прававой дапамозе, а менавіта папрасілі знайсці і затрымаць грамадзяніна Беларусі, выканаць некаторыя іншыя працэсуальныя дзеянні, што і было зроблена.

Суд у Вільні ў дачыненні затрыманага прыняў рашэнне ўжыць наступную меру – арышт тэрмінам на адзін месяц.

Пракурор з Польшчы Януш Качмарак (Janusz Kaczmarek) падчас брыфінгу ў Вільні паведамляў, што “С.Моніч некалькі гадоў на тэрыторыі Літвы і іншых дзяржаў сустракаўся з грамадзянамі Польшчы, спрабаваў іх вербаваць, здабываць сакрэтную інфармацыю, плаціў за яе”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: