Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Іранскія студэнты сарвалі выступ Ахмадзінежада ва ўніверсітэце
13:30, 11/12/2006

Група іранскіх студэнтаў сарвала ў панядзелак, 11 снежня, выступ прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада ў тэгеранскім універсітэце Амір Кабір, паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на іранскае навінавае агенцтва Fars. З крыкамі “Смерць дыктатару!” студэнты паспрабавалі разбіць камеры дзяржаўнага тэлебачання, усталяваныя ў аўдыторыі.

Са свайго боку, Махмуд Ахмадзінежад, выступ якога быў перарваны ў самой сярэдзіне, заявіў, што студэнты, якія пратэстуюць, – гэта “дэспатычная меншасць”. “Невялікая групка людзей, якія крычаць аб прыгнёце і самі пры гэтым прыгнятаюць большасць тых, хто прысутнічае тут, мяшаючы ім слухаць мае словы”, – дадаў ён.

Ахмадзінежад працягнуў сваю прамову, аднак пратэстуючыя студэнты час ад часу перарывалі яе гучнымі выкрыкамі з месцаў.

Як паведамляе іранскае навінавае агенцтва ISNA, у нядзелю, 10 снежня, сотні студэнтаў тэгеранскага ўніверсітэта Амір Кабір выйшлі на дэманстрацыю ў знак пратэсту супраць закрыцця ўладамі студэнцкай асацыяцыі ліберальна-рэфармісцкага толку.

Раней у Дзень студэнта, 6 снежня, ад двух да трох тысяч навучэнцаў Тэгеранскага ўніверсітэта ўстроілі дэманстрацыю “у абарону свабоды і супраць дэспатызму”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: