Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казулін зможа сустрэцца з адвакатам 13 снежня
15:53, 12/12/2006

Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч мяркуе сустрэцца са сваім падабаронным у калоніі 13 снежня. Як паведаміў БелаПАН І.Рынкевіч, дазвол на сустрэчу з Казуліным быў атрыманы 12 снежня падчас гутаркі з прадстаўніком кіраўніцтва калоніі “Віцьба-3”. Падчас сустрэчы адвакат збіраецца абмеркаваць са сваім кліентам пытанні аказання яму прававой дапамогі.

Адвакат, у прыватнасці, мае намер высвятліць у Казуліна, ці не парушаліся ягоныя правы падчас галадоўкі. “Па маім разуменні, ёсць пісьмовая заява аб выхадзе з галадоўкі. Мяне запэўнілі, што прымусова Казуліна з галадоўкі не выводзілі. Я сустрэнуся і даведаюся аб гэтым з першых вуснаў”, – сказаў адвакат.

Акрамя таго, І.Рынкевіч мае намер абмеркаваць са сваім падабаронным далейшыя дзеянні па абскарджанні ў наглядным парадку прысуду на конт яго адмены і спынення крымінальнай справы. “У дадзеным выпадку гаворка ідзе аб падачы нагляднай скаргі ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на імя старшыні суду”, – дадаў Ігар Рынкевіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: