Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд прызнаў экс-дыктатара Эфіёпіі вінаватым у генацыдзе 17:43, 12/12/2006
Вярхоўны суд Эфіёпіі ў аўторак прызнаў вінаватым у генацыдзе экс-дыктатара краіны Менгісту Хайле Марыама. Як паведамляюць з эфіёпскай сталіцы Адыс-Абебы, гэтым прысудам завяршыўся працэс, які пачаўся 12 гадоў назад. Яго першапачаткова планавалася завяршыць у мінулым траўні, пасля ў студзені 2007 года.
Увесь гэты час суд над Менгісту праходзіў завочна, перадае ІТАР-ТАСС. Былы дыктатар, які прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту і кіраваў краінай 17 гадоў, пасля звяржэння ў 1991 годзе жыве ў выгнанні ў Зімбабвэ.
Менгісту Хайле Марыаме далі мянушку “чырвоны негус”. Ён прыйшоў да ўлады звергнуўшы манарха і ўзначаліў рэжым, які называў сябе марксісцкім. Зараз Менгісту і яго паплечнікі (усяго 76 чалавек), прызнаныя вінаватымі ў масавых рэпрэсіях 1970-х-1980-х гадоў.
На рахунку пракамуністычнага ўрада звяржэнне і забойства імператара Хайле Селасіе, расправа над патрыярхам эфіёпскай праваслаўнай царквы абуны Тэафілоса і забойства ў агульнай колькасці 100 тысяч чалавек.
Артыкул закона, па якім у аўторак даказаная віна Менгісту, прадугледжвае смяротную кару. Аднак сёння суд толькі абвясціў аб прызнанні вінаватасці экс-дыктатара, пэўныя меры пакарання будуць абвешчаныя пазней.