Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У офісе Гары Каспарава ў Маскве праходзяць ператрусы і выманне дакументаў 14:39, 12/12/2006
У памяшканнях Аб`яднанага грамадзянскага фронту (АГФ) у Маскве праходзіць ператрус. Аб гэтым у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” паведаміў па тэлефоне сустаршыня арганізацыі Гары Каспараў. Днём у аўторак у офіс прыйшла група супрацоўнікаў МУС і асоб у цывільным – каля 20 чалавек. Яны прад`явілі пастанову на абследаванне памяшкання.
У супрацоўнікаў офіса былі знятыя ксеракопіі пашпартоў. Ад іх таксама запатрабавалі спыніць працу і выключыць кампутары, прыстрашыўшы канфіскаваць сістэмныя блокі, аднак супрацоўнікі катэгарычна адмовіліся. Зараз праводзіцца агляд кніг, дакументаў і газет, якія ёсць у офісе, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на сайт Каспаров.ru.
Гары Каспараў у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” паведаміў, што супрацоўнікаў АГФ прымусілі выключыць мабільныя тэлефоны і забаранілі ім пакідаць будынак.
Дарадца лідэра АГФ Марына Літвіновіч у сваю чаргу паведаміла “Інтэрфаксу”: “Паўгадзіны таму 15 супрацоўнікаў ФСБ і РУБОП, паказаўшы ордэр на ператрус, пачалі яго рабіць у нашым офісе”. Яна адзначыла, што “канфіскоўваюць па дзесяць экземпляраў усёй друкаванай прадукцыі, што была вупушчаная АГФ, у тым ліку газеты, прысвечаныя прызначанаму на 16 снежня “Маршу нязгодных”.
Ператрусы, хутчэй за ўсё, звязаныя з “Маршам нязгодных”, які быў забаронены ўладамі Масквы. Да гэтай акцыі мае намер далучыцца незалежны прафсаюз нафтавікоў "Прафсвабода". Як лічаць у прафсаюзе, такія мерапрыемствы, як “Марш нязгодных” застаюцца “апошняй формай барацьбы працоўных за свае правы ў сітуацыі абыякавага дачынення ўлад да афіцыйных зваротаў”.
Арганізатары “Марша нязгодных” мелі намер прайсці ад Трыўмфальнай плошчы да Васільеўскага спуску. Сталічныя ўлады прапаноўваюць “Другой России” абмежавацца мітынгам на Балотнай плошчы. Аргкамітэт марша, абмеркаваўшы прапанову маскоўскай мэрыі, прыняў рашэнне настойваць на сваім канстытуцыйным праве правесці акцыю ў заяўленым фармаце. Арганізатары, калі запатрабуецца, гатовыя адстойваць гэта права ў судзе.