Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Богдан Кліх: Мы ўшанавалі барацьбу беларускага народу за свабоду 16:30, 12/12/2006
“Гэта гістарычны момант для Мілінкевіча і для беларускага народу. Бо ўзнагарода імя Сахарава для Аляксандра Мілінкевіча азначае, што Эўарпейскі парлямэнт ад імя ўсёй дэмакратычнай Эўропы ўшанаваў шматгадовую барацьбу беларускага народу за свабоду. Гэта знак павагі і палітычнай падтрымкі свабодных народаў заходняй Эўропы для той часткі Эўропы, якая яшчэ ня вольная”, -- заявіў старшыня Дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю Богдан Кліх, каментуючы “Радыё Свабода” ўручэнне лідэру дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароды Еўрапарламенту імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”.