Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жыццё Казуліна ў небяспецы
10:07, 12/12/2006, Ірына Халіп, «Новая газета»

У канцы тыдня, калі на расейскіх і беларускіх тэлеканалах былы савецкі народ масавымі дыскусіямі адзначаў 15-годдзе Белавежскіх пагадненняў, у віцебскай калоніі “Віцьба-3” экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін адзначаў уласную важную дату: 50 дзён галадоўкі. Да гэтага небяспечнага юбілею далучыліся ягоныя паплечнікі – каля 500 чалавек у Беларусі пачалі галадоўку салідарнасці.

Аляксандр Казулін пасля сакавіцкіх акцый пратэсту быў арыштаваны і асуджаны да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у дэманстрацыі 25 сакавіка. 20 кастрычніка ў калоніі ён абвясціў галадоўку пратэсту. За 50 дзён Казулін страціў 41 кілаграм. Артэрыяльны ціск панізіўся да 75/60. Лекары кажуць, што ў гэтай сітуацыі небяспечная хуткасць, з якой ён губляе вагу. А пры такім нізкім ціску ў любы момант могуць адмовіць ныркі. Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі просяць Казуліна спыніць галадоўку.

У пятніцу Аляксандр Казулін перадаў на волю зварот да ўсіх дэмакратычных урадаў Еўропы і свету, а таксама да Генеральнага сакратара ААН. У сваім звароце галадаючы палітык гаворыць: “Мяне хвалюе не ўласнае здароўе, а здароўе і будучыня маёй роднай Беларусі – невялікай краіны ў цэнтры Еўропы. Я пражыў 51 год і ніяк не магу зразумець, колькі насамрэч каштуе чалавечае жыццё? Колькі каштуюць рэальная дэмакратыя, свабода і ці існуе хоць бы права чалавека на абарону ўласнага жыцця?.. Я звяртаюся да дэмакратычнай супольнасці і прашу самую дробязь – каб хоць адна з краінаў “Вялікай васьмёркі” выказала жорсткі намер вынесці на разгляд Рады Бяспекі ААН пытанне аб Беларусі і зрабіла адпаведную афіцыйную заяву. Магчыма, гэтая дробязь і вызначыць сапраўдную цану аднаго чалавечага жыцця”.

5 снежня Ірыне Казулінай дазволілі спатканне з мужам. Па словах Ірыны Казулінай, ён вельмі знясілены, але трымаецца мужна. І не збіраецца спыняць галадоўку, пакуль не будуць выкананыя ягоныя патрабаванні.

Палітрада аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі таксама звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з просьбай разгледзець беларускае пытанне. Ад гэтага зараз залежыць не проста абстрактная будучыня краіны, але і жыццё аднаго чалавека.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: