Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея адмяніла льготы на нафту, якая вывозіцца ў Беларусь 14:17, 12/12/2006
Расея вырашыла ўжываць у дачыненні сырой нафты, а таксама сырых нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, якія вывозяцца з тэрыторыі Расеі ў Беларусь, стаўкі экспартных мытных пошлін, зацверджаныя пастановай ад 16 лістапада 2006 года, паведамляе прэс-служба ўрада Расеі. Гэтае рашэнне прынятае дзеля “эканамічных інтарэсаў Расейскай Федэрацыі” з улікам скасавання Беларуссю пагаднення аб парадку размеркавання і залічэнняў у саюзныя бюджэты вывазных мытных пошлін на экспартуемую беларускімі прадпрыемствамі прадукцыю, вырабленую з расейскай сыравіны, ад 12 траўня 1995 года.
Паводле пастановы ўрада, з 1 снежня 2006 года экспартная пошліна на сырую нафту складзе $180,7 за тону, на светлыя нафтапрадукты – $134 за тону, на цёмныя нафтапрадукты – $72,2 за тону. Пастанова распаўсюджваецца на стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і на асобныя тавары з нафты, якія вывозяцца з Расеі за межы дзяржаў-удзельнікаў пагадненняў аб мытным звязе.