Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч: Беларусь стане вольнай на працягу двух гадоў
12:52, 12/12/2006

Лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч упэўнены, што таталітарная краіна Беларусь за два гады стане вольнай, нягледзячы на кампанію застрашвання, якая праводзіцца Лукашэнкам. Па яго меркаванні, хоць дыктатар і прыціскае нязгодных, дэманстрацыі супраць рэжыму не спыняцца. “У сённяшняй Беларусі існуе праблема: улады робяць усё магчымае для застрашвання людзей, не толькі арыштоўваюць іх, але выганяюць з працы, з універсітэтаў… Але я не думаю, што страх пануе. Моладзь паказвае, што яна больш не баіцца КДБ”, – сказаў Мілінкевіч дэпутатам Еўрапейскага Парламента за дзень да таго, як ён павінен быў атрымаць прэмію імя Андрэя Сахарава, вышэйшую ўзнагароду ЕЗ за барацьбу за правы чалавека, піша газета “International Herald Tribune”.

“Я упэўнены, што дэмакратыя прыйдзе ў маю краіну за два гады”, – сказаў Мілінкевіч па-беларуску перад аўдыторыяй Еўрапарламента.

Мілінкевіч паспяхова прымаў удзел у выбарах у сакавіку. Ён быў супернікам Лукашэнкі. Па афіцыйных дадзеных, Лукашэнка выйграў выбары пераважнай большасцю галасоў, але апазіцыя і заходнія краіны не прызналі іх, бо яны былі сфальсіфікаваныя. Мілінкевіч узначальваў беспрэцэндэнтныя па колькасці ўдзельнікаў дэманстрацыі.

Пасля акцыі пратэсту ў гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, 26 красавіка, у якой удзельнічалі 10 000 чалавек, ён правёў два тыдні за кратамі. За апошні час яго тройчы затрымоўвалі.

Мілінкевіч распавёў дэпутатам Еўрапарламента, што яшчэ адзін апазіцыянер, Аляксандр Казулін, які быў пасаджаны ў турму пасля вясновых акцый пратэсту, застаецца ў цяжкім стане, адмовіўшыся спыніць галадоўку, якая працягваецца больш за 50 дзён.

“Ён страціў больш за 40 кілаграмаў. Я хвалююся за яго”, – сказаў Мілінкевіч.

Мілінкевіч, па прафесіі фізік і матэматык, фігура, якая аб’ядноўвае апазіцыю, што складаецца з вельмі розных сілаў – ад празаходніх да камуністаў.

Пераклад: прэс-цэнтр Хартыі’97


камэнтароў: 13

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: