Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яраслаў Раманчук: «Беларусь стаіць перад вострай праблемай стабільнасці курса рубля»
15:35, 12/12/2006

“Рашэнне ўрада Расеі аб адмене льгот на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, азначае спыненне датавання беларускага рэжыму. Беларусь страціць каля 3 мільярдаў даляраў. Гэта азначае, што нядаўна прыняты беларускі бюджэт, з`яўляецца пустой фармальнасцю і патрабуе сур`ёзнай рэвізіі. Уся мадэль эканамічнай палітыкі Лукашэнкі дасягнула сваёй мяжы. Беларусь зараз перад вострай праблемай стабільнасці курсу беларускага рубля. Беларускі рубель можа відавочна патаннець перад верагоднай стратай валютнай выручкі”, – заявіў вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 рашэнне ўрада Расеі аб адмене льгот на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.

Па меркаванні эксперта, для звычайных людзей гэта таксама будзе мець непрыемныя наступствы. “Падаражэе бензін, мазут, дызельнае паліва, падвысяцца цэны на транспарт. Рэсурсаў для падвышэння зарплаты і пенсій не будзе. Такія падзеі прывядуць да таго, што інфляцыя можа стаць вышэй за тыя працэнты, якія абяцаюць банкі насельніцтву па рублёвых укладаннях. Сёння ўжо не так цікава, чым скончыцца газавая эпапея. Гэтага досыць, каб сказаць, што беларускі сацыялізм упершыню сутыкаецца з вельмі жорсткай рэальнасцю сусветных цэнаў”, – лічыць Яраслаў Раманчук.

Расея вырашыла ўжываць у дачыненні сырой нафты, а таксама сырых нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, якія вывозяцца з тэрыторыі Расеі ў Беларусь, стаўкі экспартных мытных пошлін, зацверджаныя пастановай ад 16 лістапада 2006 года, паведамляе прэс-служба ўрада Расеі. Гэтае рашэнне прынятае дзеля “эканамічных інтарэсаў Расейскай Федэрацыі” з улікам скасавання Беларуссю пагаднення аб парадку размеркавання і залічэнняў у саюзныя бюджэты вывазных мытных пошлін на экспартуемую беларускімі прадпрыемствамі прадукцыю, вырабленую з расейскай сыравіны, ад 12 траўня 1995 года.

Паводле пастановы ўрада, з 1 снежня 2006 года экспартная пошліна на сырую нафту складзе $180,7 за тону, на светлыя нафтапрадукты – $134 за тону, на цёмныя нафтапрадукты – $72,2 за тону. Пастанова распаўсюджваецца на стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і на асобныя тавары з нафты, якія вывозяцца з Расеі за межы дзяржаў-удзельнікаў пагадненняў аб мытным звязе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: