Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пратэстантам адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць журналісткі «СТВ»
12:40, 12/12/2006

8 снежня ў офіс пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” прыйшоў ліст з Упраўлення ўнутраных спраў Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Менска. У ім гаворыцца, што царкве адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні журналісткі Л.Джураевай, аўтара тэлевізійных сюжэтаў аб царкве “Новае жыццё” на тэлеканале “Сталічнае тэлебачанне”, якія выйшлі ў эфір 14 і 15 кастрычніка 2006 г., а таксама ў дачыненні ўдзельнікаў гэтага сюжэту, начальніка аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Менгарвыканкама А.Рабіцавай і кандыдата гістарычных навук І.Янушкевіча, “бо ў дзеяннях апошніх адсутнічаюць прыкметы якога-небудзь злачынства”.

У лісце адзначаецца, што царква мае права абскардзіць прынятае рашэнне ў пракуратуры Цэнтральнага раёна г.Менска альбо звярнуцца з іскавай заявай аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі ў суд у парадку грамадзянскага судаводства.

Ліст падпісаны начальнікам Упраўлення В.А.Сіняковым.

– Мы лічым гэтыя рэпартажы паклёпніцкімі, паколькі факты, выкладзеныя ў іх, не адпавядаюць рэчаіснасці і носяць правакацыйны характар, – заявіў юрыст царквы Сяргей Луканін. – У выніку грубага мантажу маіх слоў у рэпартажы СТВ прагучала выказванне, сэнс якога зводзіцца да таго, што ўсе ўдзельнікі акцыі пратэсту абавязваюцца галадаць да смяротнага зыходу.

Нагадаем, што больш за 200 вернікаў пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” на працягу 23 дзён трымалі “пост-галадоўку”, патрабуючы ад менскіх гарадскіх улад вярнуць ім малітоўны дом і зямельны ўчастак.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: