Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віцэ-старшыня Еўрапарламента: «Надышоў час канкрэтных дзеянняў»
17:56, 12/12/2006

“Сённяшняе ўручэнне лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароды імя Андрэя Сахарава зачыняе пэўны раздзел еўрапеізацыі беларускай праблематыкі. Праблема Беларусі сёння ў краінах Еўропы ўзнята на вельмі высокі ўзровень. Цяпер надышоў час, каб узмацніць гэтыя дзеянні ўсталяваннем для грамадзянскай супольнасці ў Беларусі максімальна шырокай і шчодрай тэхнічнай і фінансавай дапамогі з боку ЕС. Час словаў і сімвалічных жэстаў скончыўся. Надышоў час для канкрэтных дзеянняў”, - сказаў віцэ-старшыня Еўрапейскага парламенту Яцэк Сарыюш-Вольскі, адразу пасля заканчэння цырымоніі ўручэння Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароды імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”.

“Беларусь сёння з’яўляецца апошнім месцам у Еўропе, дзе правы чалавека свядома не шануюцца палітычнымі ўладамі краіны, - дадаў віцэ-старшыня Еўрапарламенту. - Таму, дзеянні Аляксандра Мілінкевіча і ўсёй беларускай апазіцыі надзвычай трапна ўпісваюцца ў місію ўзнагароды імя Андрэя Сахарава. Уручэнне яе Аляксандру Мілінкевічу з’яўляеца выразным сігналам для ўладаў у Мінску, што Еўрапейскі парламент і Еўрапейскі Саюз не забыліся на дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі і падтрымліваюць яе паслядоўна і ўсімі даступнымі сродкамі. Гэтая ўзнагарода можа таксама стаць гарантыяй асабістай бяспекі Аляксандра Мілінкевіча.”

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: