Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Скрабец: «Ва ўмовах турмы Казулін не зможа аднавіць здароўе»
15:17, 12/12/2006

Былы палітвязень Сяргей Скрабец, які неаднаразова правадзіў у зняволенні галадоўкі пратэсту, лічыць, што Аляксандр Казулін не зможа аднавіць здароўе ў турэмных умовах пасля 53 дзён галадоўкі. “Ён ніколі не галадаў, таму магчымыя любыя крызісныя сітуацыі. Ва ўмовах турмы аднавіць фізічнае здароўе цалкам немагчыма. Я дагэтуль не аднавіўся пасля галадовак, хоць я ўжо некалькі тыдняў на волі. У калоніі няма неабходных лекараў, няма адмыслоўцаў. Выйсці з галадоўкі Казулін зможа дзесьці за паўтара месяца – аўсяныя кашы яму перадалі, гародніна ў рацыёне зняволеных прысутнічае. Што будзе далей, складана сказаць. Адназначна, трэба патрабаваць яго вызвалення”, – сказаў Сяргей Скрабец у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Сёння палітвязень Аляксандр Казулін у тэлефоннай гутарцы з жонкай Ірынай пацвердзіў, што спыніў галадоўку. “Ён пачаў ужываць аўсяны кісель і сокі. У яго бадзёры голас і ён гаворыць, што адчувае сябе нармальна. Яшчэ ён сказаў: “Гэта так цудоўна адчуваць, як у тваё цела вяртаецца жыццё”, –паведаміла Ірына Казуліна.

Паводле яе, Алякандр Казулін не хоча, каб яго паклалі ў шпіталь і на недахоп медыцынскай дапамогі ён не скардзіцца. Ірына Казуліна выказала перакананасць, што ейны муж сам здолее выйсці з галадоўкі.

На пытанне, як Аляксандр Казулін каментуе выкананне ягоных патрабаванняў, жонка палітыка адказала: “Нам далі паразмаўляць усяго тры хвіліны пры ўмове, што не будзем гаварыць пра палітыку. Відаць, ён паабяцаў і стрымаў сваё слова”.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін цягам 53 дзён праводзіў палітычную галадоўку. Ён пратэставаў супраць улады Аляксандра Лукашэнкі і дамагаўся разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: