|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Камітэт ААН занепакоены ўжываннем катаванняў у Расеі 10:00, 12/12/2006 Высновы і рэкамендацыі Камітэта ААН падрыхтаваныя з улікам інфармацыі, якая змяшчалася ў Альтэрнатыўным дакладзе Кааліцыі расейскіх няўрадавых арганізацый. Альтэрнатыўны даклад быў прадстаўлены на 37-ай сесіі Камітэта ААН супраць катаванняў у Жэневе. Па выніках разгляду сітуацыі ў Расеі Камітэт адзначыў пазітыўныя змены, звязаныя з увядзеннем інстытута судоў прысяжных і больш строгіх нормаў адносна затрымання і допыту. Разам з тым, Камітэт канстатаваў шырокае ўжыванне катаванняў, што пацвярджаецца вялікай колькасцю дакументаваных выпадкаў. З пункту гледжання Камітэта, Расея павінна прыняць адпаведныя меры для ліквідавання негатыўнага ўплыву наяўнай сістэмы службовага прасоўвання ў праваахоўных органах, заснаванай на паказчыках раскрывальнасці злачынстваў, на сітуацыю з катаваннямі і жорсткім абыходжаннем у праваахоўных органах. Камітэт выказаў шкадаванне з-за адсутнасці афіцыйнай падрабязнай статыстыкі аб расследаванні скаргаў на катаванні ў міліцыі і пенітэцыярных установах. Камітэт адзначае, што суд часта адмаўляецца прымаць заявы аб тым, што паказанні затрыманых узятыя з ужываннем катаванняў; тым самым Расея парушае прынцып недапушчальнасці выкарыстоўвання такіх паказанняў. У Расеі закон і практыка яго выканання не забяспечваюць гарантый правоў затрыманых. Расея павінна забяспечыць іх доступ да адваката і іншыя гарантыі абароны ад катаванняў з моманту пазбаўлення волі (фактычнага затрымання) па просьбе затрыманага. Дзяржава павінна прывесці працэдуру прызначэння кампенсаванняў ахвярам катаванняў у адпаведнасць з канстытуцыяй і абавязальніцтвамі па Канвенцыі і забяспечыць выплату адэкватнага кампенсавання. Дзяржава павінна забяспечыць ахвярам катаванняў аказанне адпаведнай медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі. Расея павінна стварыць сістэму праверкі месцаў пазбаўлення волі і паведамленняў аб жорсткім абыходжанні са зняволеннымі, забяспечыўшы рэгулярныя, незалежныя, неабмежаваныя наведванні месцаў пазбаўлення волі без абвяшчэння часу наведвання і садзейнічаць незалежным назіральнікам, якія наведваюць іх. Дзяржава павінна рэфармаваць пракуратуру, забяспечыўшы яе незалежнасць і непрадузятасць, аддзяліць функцыі крымінальнага пераследу ад функцый нагляду за расследаваннем паведамленняў аб катаваннях. Адмысловую ўвагу Расеі Камітэт звяртае на тое, што новы закон, які рэгулюе дзейнасць некамерцыйных арганізацый, пашырае магчымасці дзяржавы ўмешвацца ў дзейнасць няўрадавых арганізацый і ствараць прадпрыемствы для іх працы. Камітэт рэкамендуе прыняць эфектыўныя меры па абароне ўсіх, хто вядзе маніторынг і падрыхтоўвае даклады аб выпадках катаванняў і жорсткага абыходжання, ад запужвання і ад любых негатыўных наступстваў, якія могуць ім пагражаць у выніку такіх дакладаў: гарантаваць неадкладнае, бесстаронняе і эфектыўнае расследванне такіх інцыдэнтаў. Расея павінна забяспечыць пэўнае тлумачэнне новага закона і абмежаваць магчымасць дзяржавы па сваім меркаванні ўмешвацца ў дзейнасць няўрадавых арганізацый, дзеля гэтага ўнесці змены ў заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць гэтых арганізацый, каб прывесці яго ў адпаведнаць з міжнароднымі стандартамі правоў чалавека ў вобласці абароны праваабаронцаў, уключаючы Дэкларацыю ААН аб праваабаронцах, а таксама з лепшай сусветнай практыкай. Расея павінна занесці паняцце катавання ў крымінальнае заканадаўства ў адпаведнасці з Канвенцыяй. У канцы лістапада Расея рабіла справаздачу перад Камітэтам, прадстаўляючы Чацвёрты перыядычны даклад. Рэкамендацыі абавязковыя для выканання дзяржавамі-удзельнікамі Канвенцыі, і Расея павінна падаць інфармацыю аб выкананні іх на працягу года. У працы над альтэрнатыўным дакладам удзельнічалі фонд “Грамадскі вердыкт”, цэнтр “Дэмас”, камітэт “Грамадзянскае садзейнічанне”, праваабарончы цэнтр “Мемарыял”, фонд “Сацыяльнае партнёрства”, Саюз камітэтаў салдацкіх мацярок Расеі і іншыя арганізацыі.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|