Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Што Расея можа яшчэ адабраць у Беларусі?
10:15, 13/12/2006

Газета “КоммерсантЪ” звярнулася з такім пытаннем да расейскіх палітыкаў і эканамістаў.

Айрат Хайруллін, дэпутат Дзярждумы, уладальнік кампаніі “Красный Восток Агро”:

– Прывілеі для беларускага харчавання. У першую чаргу для тавараў, якія ідуць праз Беларусь транзітам. У нас паліцы ломяцца ад беларускага харчавання, але ні ў адной менскай краме не сустрэць прадуктаў з Расеі, бо Беларусь абараняе свой рынак і субсідуе сельскую гаспадарку. А мільёны нашых сялянаў сядзяць без працы.

Уладзімір Рыжкоў, незалежны дэпутат Дзярждумы, сустаршыня Рэспубліканскай партыі:

– А што ў іх ёсць? Толькі бацька. Хіба што яго ўзяць і накіраваць губернатарам у Магадан. Гэты край вельмі запушчаны, крымінальнае становішча неспакойнае. А бацька вялікі майстар наводзіць парадак любымі метадамі.

Генадзь Шмаль, прэзідэнт Саюза нафтагазапрамыслоўцаў Расеі:

– Нічога, інакш страцім апошняга саюзніка. Беларусь ужо пайшла на саступкі, напрыклад, згадзілася прадаць палову “Белтрансгаза”. Вядома, Лукашэнка моцна завышае цану, але трэба працягваць перамовы.

Юрый Кабаладзэ, дырэктар інвестыцыйнай кампаніі “Ренессанс Капитал”:

– Паколькі ў іх няма віна і мінералкі, то застаецца экспарт бульбы. Зрэшты, захочам – забаронім усё. Але так ад Лукашэнкі нічога не даможашся. Хіба што даць бацьку пост прэзідэнта саюза – і ён усё сам аддасць.

Васіль Дума, сябар Савета федэрацыі, экс-прэзідэнт “Славнефти”:

– Гэта пытанне палітычнае, а рашэнне па пошлінах – эканамічнае. Дзяржавы ў нас розныя, і мы паінны выходзіць на сусветныя цэны ў разліках за нафту, газ і іншае. А розныя льготы толькі расслабляюць. Беларусь, як і Украіна, дагэтуль выкарыстоўвае абсталяванне з савецкіх часоў. Абнаўленне тэхналагічнага парку практычна не вядзецца, а яно патрабуецца ва ўсіх галінах.

Наталля Партасава, прэзідэнт “Агромашхолдинга”:

– Трэба пераняць адносіны ўрада са сваімі таваравытворцамі. Я зайздрошчу беларусам: сёння ў менскай тэхнікі зялёнае святло на нашым рынку – бяспошлінны ўвоз і продаж праз “Росагролизинг”. Акрамя таго, беларускі ўрад вылучае бізнэсу сродкі на стварэнне новай тэхнікі. А нашу тэхніку ў Беларусь не пускаюць.

Міхаіл Абызаў, старшыня савета дырэктароў кампаніі “Руком”:

– Нічога, але калі мы набываем “БелАЗы” або шыны па сусветных цэнах, то і сваю прадукцыю павінны прадаваць па іх жа. А калі мы нешта і адбярэм, пытанне “саюзнай дзяржавы” гэта не вырашыць, бо яно ляжыць выключна ў персаніфікаванай плоскасці.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: