Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з Бенітай Ферэра-Вальднэр
18:04, 13/12/2006

Еўропа гатова рэалізоўваць план эканамічнай падтрымкі Беларусі, пасля таго як у краіне распачнуцца працэсы дэмакратызацыі. Стратэгія, прапанаваная Еўрапейскім Звязам беларускім уладам, была абмеркавана сёння ў Страсбуры на сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з сябрам Еўрапейскай Камісіі па знешніх сувязях і палітыцы суседства Бенітай Фэрэра-Вальднэр.

Аляксандр Мілінкевіч назваў перамовы з Бенітай Фэрэра-Вальднэр надзвычай прадуктыўнымі і падкрэсліў, што спд. Фэрэра-Вальднэр “выдатна валодае беларускімі рэаліямі”. Галоўнай тэмай размовы была супольная падрыхтоўка Еўрасаюзам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі плана эканамічнай дапамогі нашай дзяржаве.

- Гэта будзе своеасаблівы “план Маршала” для Беларусі, які ахопіць энергетычную, інвестыцыйную, сацыяльную ды іншыя сферы гаспадаркі. Еўропа канкрэтызуе сваё пасланне беларускаму народу, а мы ў сваю чаргу працуем над перспектывамі паспяховага развіцця нашай краіны, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Паводле словаў Аляксандра Мілінкевіча, Еўрапейская камісія таксама распачынае шырокую падтрымку праектаў тэле- і радыёвяшчання на Беларусь, моладзевых абменаў, праграм падтрымкі рэпрэсаваных.

Нагадаем, што Еўрапейскі Звяз гатовы істотна павялічыць аб’ём дапамогі Беларусі пры выкананні беларускімі ўладамі шэрагу ўмоў. Еўразвяз прапаноўвае спрашчэнне парадку ўезду грамадзянаў Беларусі ў ЕЗ, садзейнічанне беларускай эканоміцы, падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу і падрыхтоўку беларускіх прадпрыемстваў да працы на еўрапейскім рынку.

ЕЗ таксама прапаноўвае дапамогу ў рэформе судова-прававой сістэмы, у мадэрнізацыі транспартнай і энергетычнай сетак. Акрамя таго, Еўразвяз мае намер прапанаваць беларускім студэнтам падвышэнне стыпендый пры атрыманні адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах. Акрамя таго, ЕЗ прапаноўвае павялічыць фінансавую дапамогу.

У адказ ад Беларусі Еўразвяз патрабуе: вызваліць усіх палітычных зняволеных, расследаваць справы выкрадзеных палітыкаў і журналіста, правесці свабодныя і справядлівыя выбары, спыніць умяшальніцтва ў працу судоў, даць беларусам магчымасць атрымоўваць незалежную інфармацыю, не ўмешвацца ў прыватны бізнэс, паважаць правы грамадскіх арганізацый і незалежных прафсаюзаў, захоўваць правы нацыянальных меншасцяў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: