Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнік віцебскай арганізацыі БНФ не прайшоў рэгістрацыю 11:17, 13/12/2006
Старшыня акруговай выбарчай камісіі па Віцебскай вобласьці запрасіў кіраўніка віцебскай гарадзкой арганізацыі БНФ Уладзіслава Токарава на паседжаньне па пытаньнях рэгістрацыі. У кабінеце чыноўніка спадару Токараву паведамілі, што ён не зарэгістраваны ў сувязі з тым, што сярод подпісаў, пададзеных у выбарчую камісіі, ёсьць вялікая колькасьць несапраўдных.
Старшыня камісіі сказаў, што людзі, якія падтрымалі Уладзіслава Токарава, адмовіліся ад подпісаў. На патрабаваньне спадара Токарава паказаць яму акты адмовы ад подпісаў яму адказалі, што не абавяхзаныя такія дакумэнты паказваць.
"Я ўпэўнены, што несапраўдных подпісаў не было. І не маглі людзі так проста адмовіцца ад таго, што яны мяне падтрымалі", - кажа Уладзіслаў Токараў, які падаў 243 подпісы ў абласную акруговую камісію й 140 подпісаў у гарадзкую.