Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША занепакоеныя пазіцыяй Расеі па фармаванні цэнаў на энерганосьбіты для Беларусі
11:07, 13/12/2006

Афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША Шон Маккормак выказаў занепакоенасць пазіцыяй Расеі па фармаванні цэнаў на энерганосьбіты для Беларусі. “Мы ўжо казалі аб нашай занепакоенасці ў дачыненні Расеі раней – ні адна краіна не павінна спрабаваць выкарыстаць энергетыку ў якасці зброі”, – заявіў Ш.Маккормак падчас брыфінгу ў Вашынгтоне, адказваючы на пытанне журналістаў аб адносінах ЗША да рашэння расейскага ўрада ўвесці з 1 студзеня 2007 года экспартныя пошліны на сырую нафту для Беларусі.

Ш.Маккормак адзначыў, што “пытанні такога тыпу павінны вырашацца на аснове рынкавых механізмаў і ў рамках агульнапрынятых міжнародных кантрактных нормаў, якія датычацца гандлю вуглевадародамі”. У той жа час ён адзначыў, што датычна новай сітуацыі па пастаўках нафты з Расеі ў Беларусь ЗША пакуль “не валодае ўсімі фактамі” і таму можа казаць аб палітыцы ЗША толькі ў цэлым.

“Мы раней бачылі паводзіны (з боку Расеі – “ІФ”), якія выклікалі некаторую занепакоенасць. Я не магу сказаць, што ў дачыненні Беларусі гэта зараз мае месца, аднак пытанне такое узнікае”, – заявіў старшыня дзярждэпартамента ЗША.

Як раней паведамлялася, Расея з 1 студзеня 2007 года ўводзіць пошліну на пастаўкі нафты ў Беларусь у памеры $180,7 за тону. У цяперашні час расейская нафта пастаўляецца ў Беларусь бяспошлінна ў рамках пагаднення аб стварэнні Мытнага саюза.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: