Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч адмовіўся ад грашовай часткі прэміі Еўрапарламента 09:38, 13/12/2006
Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч адмовіўся ад грашовай часткі прэміі Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”, якае складае 50 тысяч еўра. Падчас прэс-канферэнцыі пасля ўручэння прэміі Мілінкевіч заявіў, што Еўрапарламент можа самастойна перадаць гэтыя грошы на падтрымку рэпрэсаваных беларусаў.
Прэмію Еўрапейскага Парламента імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі” лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч атрымаў 12 снежня. Узнагарода была ўручаная яму на паседжанні Еўрапарламента ў Страсбурзе.