Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Гавел: «ААН не можа забыць аб храбрых людзях, якія працягваюць змагацца з таталітарнымі рэжымамі»
16:55, 13/12/2006

Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел выступіў у ААН з нагоды Дня абароны правоў чалавека. У сваёй прамове ён выказаў салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і нагадаў аб галадоўцы Аляксандра Казуліна. Прыводзім тэкст выступу Гавела ў перакладзе, які падало сталае прадстаўніцтва Чэшскай Рэспублікі пры ААН.

“Генеральная Асамблея ААН прыняла Сусветную дэкларацыю правоў чалавека, агульнапрыняты дакумент, які з`яўляецца дасягненнем усіх людзей і ўсіх нацый. Праз 58 гадоў шмат якія краіны па-ранейшаму прытрымліваюцца фундаментальнай мэты гуманізму. Сёння шмат людзей ва ўсім свеце, якія адстойваюць свае правы, жывуць у страху, трывозе, зневажанні, пераследваюцца і змяшчаюцца ў турмы з нечалавечымі ўмовамі ўтрымання, дзе іх катуюць і нават забіваюць. Адзначаючы Дзень абароны правоў чалавека, ААН не можа забыць аб храбрых мужчынах і жанчынах, якія працягваюць змагацца з сучаснымі таталітарнымі рэжымамі, спрабуючы рэалізаваць святое абавязальніцтва, дадзенае ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.

Міжнародная салідарнасць з Аляксандрам Казуліным, які, знаходзячыся ў беларускай турме, на 50 дзён абвясціў галадоўку; салідарнасць з вязнямі ў працоўных лагерах Паўночнай Карэі; з дысідэнтамі на Кубе і Бірме, з людзьмі ў Тыбеце, якія пераследваюцца з-за свайго жадання захаваць культурную індывідуальнасць і з шматлікімі іншымі – гэты журботны спіс можна працягнуць. У цяперашні час гэтая праблема не менш актуальная, чым тады, калі я знаходзіўся ў турме камуністычнай Чэхаславакіі ў 70-80-ых гг.

Сёння сусветная грамадскасць шакаваная сваёй няздольнасцю адрэагаваць на трагедыю і жахлівыя пакуты людзей, якія адбываюцца на яе вачах у суданскім Дарфуры. Дзесяткі, магчыма сотні тысяч непавінных ахвяр: мужчыны, жанчыны і дзеці пазбавіліся жыццяў, таму што іх правы, якія гарантуюцца на міжнародным узроўні, не былі ў дастатковай меры абароненыя іх урадам і міжнароднай грамадскасцю. Я баюся, што ў самае блізкае дзесяцігоддзе гэта не спыніцца, падобныя жудасныя падзеі будуць адбывацца датуль, пакуль усё чалавецтва ў сваім глабальным маштабе не навучыцца рэагаваць на такія падзеі; пакуль мы не ўпэўнім нашых палітыкаў спадзявацца не толькі на традыцыйную дыпламатычную і ваенную сілу, але гэтак жа і на сілу чалавечай душы, чалавечае сумленне і салідарнасць.

Чалавечым свабодам і каштоўнасцям сёння пагражаюць не толькі таталітарныя і прататалітарныя амбіцыі безразважных кіраўнікоў і іх прыхільнікаў, але і наша здольнасць прыстасоўвацца да рэальнасці сучаснага свету, рэальнасці, якая на сённяшні дзень такая, што зневажаецца сумленне ўсяго чалавецтва. У шматлікіх частках свету можна знайсці мільёны ахвяр жорсткага прыгнёту або цынічнай маніпуляцыі. Тыя, хто маўчыць або занадта часта сутыкаецца з маўчаннем, гэтак жа маюць права на партнёрства з “грамадскай дамовай”, якая зрабіла нас чалавецтвам XXI стагоддзя. Гэта людзі, якія жывуць у нястачы і якія падзяляюць гэты свет з намі, тое што ім першым чынам неабходна – гэтае пасланне надзеі, пасланне, якое распавядзе ім, што яны не адны, што ёсць людзі, якія гатовыя дапамагчы, суцешыць, адстойваць іх інтарэсы, гаварыць ад іх імя. Я веру, што наша гатовасць дапамагаць – гэта тое найважнейшае, што мы можам зрабіць для выканання прынцыпаў, якія змяшчае Сусветная дэкларацыя правоўчалавека, чыю гадавіну мы адзначаем сёння”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: