Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксея Салея пасадзілі ў міліцэйскі ізалятар Ленінскага РАУС Горадні па абвінавачаньні ў адміністрацыйным правапарушэньні. Як паведаміла “Радыё Свабода”, яго затрымалі ў аўторак а 19-й гадзіне два чалавекі ў цывільным і павялі пад рукі па вуліцы Элізы Ажэшкі.
Аляксей Салей зьяўляецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў, да нядаўняга часу быў супрацоўнікам інтэрнэт-выданьня “Газэта “Пагоня”. Раней ён прымаў удзел у незалежным назіраньні за выбарамі.
Аляксея Салея затрымлівалі сёлета 24 сакавіка, напярэдадні дэманстрацыі ў Менску, з абвінавачаньнем за дробнае хуліганства. Ён быў арыштаваны тады на шэсьць сутак.