Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Казуліна: «Зараз я рэальна бачу, што чагосьці мы дамагліся»
17:01, 13/12/2006

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна ўдзячная амерыканскаму прадстаўніку за спробу ўзняць беларускае пытанне ў Радзе Бяспекі ААН. “Я удзячная прадстаўніку ЗША у Радзе Бяспекі ААН за спробу падняць пытанне правоў чалавека ў Беларусі і галадоўкі Аляксандра Казуліна, – заявіла Ірына Казуліна. – Зараз я рэальна бачу, што чагосьці мы дамагліся. Было вельмі шмат скептыкаў, якія сцвярджалі, што тэму Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН узняць нерэальна, што гэтага ніхто не будзе рабіць... Тым не менш гэтае пытанне прагучала. Гэта значыць, што Аляксандр нездарма мучыў сябе галадоўкай”.

12 снежня прадстаўнік ЗША у Радзе Бяспекі ААН Уільям Брэнік прапанаваў Радзе Бяспекі абмеркаваць сітуацыю з галадоўкай А.Казуліна. Ён адзначыў, што трэба ўважліва сачыць “за ўрадам Беларусі, які парушае асноўныя правы і свабоды”.

І.Казуліна спадзяецца, што сусветнае грамадства і, у першую чаргу, Еўрапейскі Звяз будуць працягваць дамагацца вызвалення яе мужа, які адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”.

І.Казуліна паведаміла, што сёння тэлефанавала ў калонію з мэтай даведацца пра стан здароўя мужа. “Мне сказалі, што ўсё ідзе па плане. Аляксандр здаў аналіз крыві, і мне паведамілі, што з гэтым аналізам усё ў парадку”, – сказала яна.

Нагадаем, што 15 снежня мусіць адбыцца спатканне Аляксандра Казуліна з адвакатам Ігарам Рынкевічам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: