Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кампанія МТС зноў пацярпела ад злодзеяў 09:51, 13/12/2006
Нядаўна прэса пісала аб серыі крадзяжоў чырвоных сігнальных ліхтароў з вышак сувязі кампаніі МТС: у чатырох раёнах Гомельшчыны было выкрадзена 25 “свяцілень”. Справа і сапраўды немалаважная – уначы “маячкі” служаць для бяспекі палётаў невялікіх самалётаў. Не “падміргні” яны ў неабходны момант – можа здарыцца катастрофа… І вось зноў, зараз ужо ў Чэрвенскім раёне, з базавай станцыі ў вёсцы Хутар выкрадзена 394 метра меднага провада.
Сума шкоды не такая ужо вялікая – каля 2 мільёнаў рублёў, але пытанне ў іншым: як адбілася гэта на працы мабільнікаў, ці пацярпелі кліенты кампаніі?
– Ніякім чынам! – запэўніў “Советскую Белоруссию” намеснік начальніка службы бяспекі кампаніі МТС Валерый Бондараў. – Усё зроблена так, што кожную з базавых станцый у любы момант могуць падстрахаваць некалькі іншых, так што абаненты нічога і не заўважылі. А зараз няспраўнасць ужо выпраўленая.
Паводле дазнаўцы Чэрвенскага РАУС Аляксандра Калтовіча, раней падобных крадзяжоў у рэгіёне не было, не вядзецца статыстыка выкрадання запчастак з вышак сотавай сувязі і ў МУС. Гэта значыць, што пакуль базавыя станцыі аператараў сотавай сувязі не карыстаюцца “папулярнасцю” у зламыснікаў – да немалой радасці абанентаў.