Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МУС прапаноўвае ўвесці штрафныя балы для кіроўцаў 10:55, 13/12/2006
Прапанову аб увядзенні новай сістэмы кантроля над аўтааматарамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі накіравала ва ўрад. Такая сістэма ўжо існуе ў Еўропе. Яна прапаноўвае, што кожнае парушэнне мае сваю “цану” у балах. У залежнасці ад цяжкасці, кіроўца, які на працягу года перавысіў крытычную суму балаў, пазбаўляецца на нейкі перыяд права кіравання аўтамабілем і накіроўваецца на пераздачу іспытаў.
Максімальная колькасць штрафных балаў будзе прысуджацца, у прыватнасці, за кіраванне машынай у стане алкагольнага ап`янення і за перавышэнне хуткасці. Дарэчы, з сакавіка 2007 года ўступае ў сілу Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, у якім прадугледжаная крымінальная адказнасць за кіраванне ў нецвярозым выглядзе. МУС плануе выйсці з заканадаўчай ініцыятывай аб юрыдычным замацаванні паказанняў камер відэаназірання ў якасці доказу правапарушэнняў.