Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзідэнт Еўрапарламенту: «Еўропа стаіць сёння плячо да пляча з дэмакратычнай Беларуссю» 13:35, 13/12/2006
Прэзідэнт Еўрапарламенту Жазэ Барэль адзначыў, што “Еўрасаюз не мае права спакойна глядзець на тое, як прыніжаецца чалавечая годнасць у цэнтры Еўропы”. «Еўропа лічыць правы чалавека, свабоду думкі, выказванняў і поглядаў за неаспрэчныя і натуральныя. Як еўрапейцы мы маем адмысловы абавязак бараніць і пашыраць правы чалавека на свеце, і таму нам нельга спакойна глядзець на тое, як прыніжаецца чалавечая годнасць і не шануюцца дэмакратычныя вартасці ў самым цэнтры Еўропы», - сказаў у Страсбуры прэзідэнт Еўрапарламенту Жазэ Барэль падчас уручэння лідэру дэмакратычных сілаў Беларусі прэміі Еўрапарламенту.
Звяртаючыся да Аляксандра Мілінкевіча, прэзідэнт Еўрапарламента адзначыў:
- Вы выступаеце супраць запалохванняў улады, якія становяцца паўсюднымі ў Беларусі. Змагаецеся за свабоду выказванняў, поглядаў і права народа вырашаць сваю будучыню. Вы сталі сімвалам барацьбы супраць уладнага ціску, сімвалам надзеі на дэмакратычную будучыню Беларусі. Мы стаім разам з Вамі плячо да пляча падтрымліваючы вяртанне дэмакратыі ў Беларусі і прагу беларускага грамадства да свабодных выбараў, доступу да вольнай інфармацыі, і незалежнай, бесстаронняй судовай сістэмы.