Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сенат ЗША аднагалосна прыняў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 16:01, 13/12/2006
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі быў аднагалосна прыняты Сенатам ЗША. Аб гэтым сёння падчас брыфінгу ў Менску паведаміў намеснік амбасадара ЗША ў Менску Джонатан Мур. “Прыняцце Акта аб дэмакратыі ў Беларусі – гэта вельмі важны крок. Гэта пацвярджае той факт, што прыняцце Акта стала адным з апошніх дзеянняў, якія распачаў Сенат у гэтым годзе”, – сказаў амерыканскі дыпламат. Нагадаем, што 8 снежня гэту дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў амерыканскага парламента. Зараз ён павінен быць накіраваны на разгляд прэзідэнту ЗША.
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі прадугледжвае эканамічныя санкцыі супраць урада Аляксандра Лукашэнкі за парушэнні ў вобласці дэмакратыі. Дакумент патрабуе таксама каб прэзідэнт ЗША падрабязна інфармаваў амерыканскіх заканадаўцаў аб усіх пастаўках “узбраенняў і звязаных з узбраеннямі тэхналогій”, якія Беларусь пастаўляе краінам- спонсарам міжнароднага тэрарызму. Пры гэтым кіраўнік Белага дому мусіць назваць усе краіны, у якія Беларусь ажыццявіла такія пастаўкі, падаць “дэталёвае апісанне” перададзенай зброі і вайсковых тэхналогій, а таксама паведаміць звесткі аб “таварах, паслугах, крэдытах” і іншых формах аплаты, якія атрымала Беларуссю за гэтыя пастаўкі. Асобным параграфам у законе запісана, што прэзідэнт ЗША мусіць пры гэтым інфармаваць Кангрэс “аб памеры асабістых актываў і маёмасці Аляксандра Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва ўрада Беларусі”.
Закон прадугледжвае, што ўся гэтая інфармацыя падаецца ў кангрэс ЗША у адкрытым выглядзе, але можа суправаджацца засакрэчаным дадаткам.
У тэкст “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі” уключана тлумачэнне, паводле якога да “вышэйшага беларускага кіраўніцтва аднесеныя прэзідэнт, прэм`ер-міністр, намеснікі прэм`ер-міністра, міністры, старшыні дзяржкамітэтаў, а таксама супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта Беларусі”. Акрамя гэтага, да той жа катэгорыі аднесеныя “любыя афіцыйныя асобы ўрада Беларусі, хто асабіста і ў значнай ступені ўдзельнічае ў падаўленні свабодаў у Беларусі, уключаючы суддзяў і пракурораў”.
Законам прадугледжваецца таксама, што па рашэнні дзяржсакратара ЗША у гэты спіс можа быць уключаная любая іншая асоба, “якая ўдзельнічае ў выпрацоўцы і правядзенні палітыкі рэжыму Лукашэнкі, што знаходзіцца ў супярэчнасці з міжнародна прызнанымі стандартамі ў вобласці правоў чалавека”.