Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь губляе нутрарасейскія тарыфы на чыгуначныя перавозкі грузаў 15:02, 13/12/2006
“У сувязі са спыненнем часовага ўжывання Пагаднення паміж Урадам Расейскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб стварэнні роўных умоў у вобласці цэнавай палітыкі ад 12 красавіка 2002 года, прэм`ер-міністр Расеі падпісаў загад №1704-р, паводле якога Расея і Беларусь пераходзяць на рынкавыя цэны і ў дачыненні перавозак экспартна-імпартных грузаў па чыгунках двух краін.
“Мінтрансу Расеі ўнесці да 1 лютага 2007 года ва Урад Расейскай Федэрацыі па ўзгадненні з ФСТ Расеі, Мінэканомразвіцця Расеі, Мінфінам Расеі і МЗС Расеі прапанову аб заключэнні пагаднення паміж Урадам Расейскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб стварэнні роўных умоваў у вобласці цэнавай палітыкі на чыгуначным транспарце падчас перавозак экспартна-імпартных грузаў у сувязі паміж чыгункамі Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь”, – гаворыцца ў дакуменце ад 11 снежня 2006 года.
Тарыфы ўзнімуцца – наколькі, пакуль сказаць досыць цяжка. Але відавочна адно – нутрарасейскім тарыфам на чыгуначныя перавозкі грузаў засталося існаваць нядоўга – да заключэння згаданага ў загадзе пагаднення.
Ну што ж, учорашняе паведамленне аб увядзенні экспартных пошлін на пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь не было тым адзіным сродкам, мэтай якога было змякчэнне пазіцыі або згодлівасці А.Лукашэнкі на сустрэчы, якая мае быць у Маскве 15 снежня па пытанні прыватызацыі ААТ “Белтрансгаз”. Цярпенне ў Крамля лопнула, і Расея метадычна пачала ўсебаковы перагляд адносінаў з Беларуссю. Гандлю больш не будзе.