Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША прапанавалі абмеркаваць у Радзе Бяспекі ААН сітуацыю ў Беларусі
09:31, 13/12/2006

Нечакана быў адкладзены чарговы раўнд кансультацый “шасцёркі” па праекту рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН па Іране. Падчас закрытых кансультацый па сітуацыі ў афрыканскай дзяржаве Кот-д’Івуар і ў Ліване амерыканскі амбасадар у ААН Уільям Брэнік нечакана ўзняў пытанне аб сітуацыі ў Беларусі. Амерыканскі дыпламат прыцягнуў увагу да галадоўкі пратэсту, якую трымаў у турме экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін і заклікаў ААН звярнуць увагу на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

У адказ старшыня Расеі пры ААН Віталь Чуркін адмовіўся абмяркоўваць незапланаванае пытанне і пакінуў залу паседжанняў. У прыватнасці, “Reuters” паведаміў са спасылкай на дыпламатаў, што пасля нечаканага ўзгадвання Беларусі Чуркін палічыў, што перамовы па Іране не будуць канструктыўнымі. У сувязі з гэтым яны былі адкладзеныя.

Нагадаем, што Аляксандр Казулін 53 дні трымаў галадоўку ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, патрабуючы разгледзець у Радзе Бяспекі ААН праблему парушэння правоў чалавека ў Беларусі. За час зняволення і галадоўкі Казулін схуднеў на 41 кілаграм, стан ягонага здароўя значна пагоршылася.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: