Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША будуць працягваць узнімаць беларускае пытанне ў Радзе Бяспекі ААН
15:36, 13/12/2006

Амбасада Злучаных Штатаў у Менску выступіла з заявай у сувязі з узняццем у Радзе Бяспекі ААН пытання аб парушэнні ў Беларусі правоў чалавека. “12 снежня ў Радзе Бяспекі ААН сталы прадстаўнік ЗША закрануў пытанні правоў чалавека ў Беларусі і галадоўкі Аляксандра Казуліна. ЗША выкарыстаюць усе магчымасці, каб абмеркаваць пытанне аб правах чалавека ў Беларусі. Прыкладам гэтаму стала рэзалюцыя Трэцяга камітэта ААН. Мы вітаем самаахвярнасць Аляксандра Казуліна і спадзяемся, што пасля выхаду з галадоўкі ён зможа працягнуць сваю дзейнасць, накіраваную на аднаўленне дэмакратыі і свабоды ў Беларусі. ЗША зноў заклікаюць беларускі рэжым вызваліць усіх палітвязняў”, – заявіў на брыфінгу ў Менску намеснік амбасадара ЗША у Менску Джонатан Мур.

Дыпламат не выключае, што беларускае пытанне будзе абмяркоўвацца ў Радзе Бяспекі ААН у будучыні.

“Гэтым разам беларускае пытанне было ўзнятае на паседжанні Рады Бяспекі ААН у якасці пункта парадку дня ў рубрыцы “іншае”. Мы не выключаем, што яно будзе ўзнімацца ў будучыні, магчыма, у якім-небудзь іншым фармаце”, – заявіў намеснік амбасадара ЗША у Менску.

Амерыканскі дыпламат не стаў каментаваць рэакцыю расейскага прадстаўніка пры ААН Віталя Чуркіна, які адмовіўся абмяркоўваць беларускае пытанне і пакінуў залу паседжанняў.

Нагадаем, што 12 снежня, падчас закрытых кансультацый у Радзе Бяспекі ААН па сітуацыі ў афрыканскай дзяржаве Кот-д’Івуар і ў Ліване амерыканскі амбасадар у ААН Уільям Брэнік нечакана ўзняў пытанне аб сітуацыі ў Беларусі. Амерыканскі дыпламат прыцягнуў увагу да галадоўкі пратэсту, якую трымаў у турме экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін і заклікаў ААН звярнуць увагу на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

У адказ прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін адмовіўся абмяркоўваць незапланаванае пытанне і пакінуў залу паседжанняў.

Нагадаем, што Аляксандр Казулін 53 дні трымаў галадоўку ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, патрабуючы разгледзець у Радзе Бяспекі ААН праблему парушэння правоў чалавека ў Беларусі. За час зняволення і галадоўкі Казулін схуднеў на 41 кілаграм, стан ягонага здароўя значна пагоршыўся.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: