Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віленскі суд 18 снежня разгледзіць пытанне аб выдачы Польшчы беларускага шпіёна 12:54, 14/12/2006
Пытанне аб выдачы Польшчы грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіёнскай дзейнасці, будзе разгледжанае 18 снежня ў Віленскім акруговым судзе, паведамілі “Інтэрфаксу” у канцылярыі крымінальных спраў суду.
Напярэдадні ў гэтым жа судзе была разгледжаная скарга С.Моніча на ўжыванне да яго арышту. Суд прыняў рашэнне адхіліць скаргу.
Просьба Польшчы аб экстрадыцыі затрыманага ў Вільні С.Моніча паступіла ў Генпракуратуру Літвы каля двух тыдняў таму. На гэтую просьбу Генеральная пракуратура Літвы звярнулася ў Віленскі акруговы суд з просьбай згоды на выдачу Польшчы беларуса, які падазраецца ў шпіянажы.
Польскія праваахоўныя органы падазраюць С.Моніча ў падбухторванні да шпіянажу – гэта значыць збірання і перадачы інфармацыі аб Польшчы, якая цікавіць разведку замежнай дзяржавы. Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) Літвы таксама расследуе магчымыя дзеянні затрыманага грамадзяніна Беларусі не толькі супраць Польшчы, але і супраць Літвы.
Супрацоўнікі Генпракуратуры і ДДБ Літвы 25 лістапада затрымалі С.Моніча ў Вільні, паводле просьбы польскага боку.
Польскі пракурор Януш Качмарак (Janusz Kaczmarek) на брыфінгу ў Вільні раней паведаміў, што С.Моніч некалькі гадоў на тэрыторыі Літвы і іншых дзяржаў сустракаўся з грамадзянамі Польшчы, спрабаваў іх вербаваць, здабываць сакрэтную інфармацыю, плаціў за яе.