Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч сустракаецца сёння з лідэрамі дзяржаваў
13:32, 14/12/2006

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч бярэ ўдзел у з’ездзе буйнейшай партыі Еўропы – Еўрапейскай Народнай Партыі (ЕРР), які сёння адбываецца ў мясцовасці Мейзэ, непадалёк Брусэлю. З’езд ЕРР з’яўляецца сустрэчай на вышэйшым узроўні кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў 10 з 25 краін Еўрасаюзу і лідэраў апазіцыі тых краін, дзе кіруюць правацэнтрысцкія партыі.

У праграме візіту Аляксандра Мілінкевіча запланаваны шэраг як пратакольных, так і неафіцыйных сустрэч з лідэрамі еўрапейскіх краін і кіраўніцтвам ЕРР.

З’езд адбываецца напярэдадні саміту Еўрасаюза, які 14 снежня адчыніцца ў Брусэлі. Галоўнай тэмай саміту стане абмеркаванне перспектываў пашырэння Еўрасаюза. Ад таго, якую пазіцыю ў гэты ды іншых пытаннях зойме ЕРР, найбольш уплывовая еўрапейская партыя, будзе залежыць далейшая ўнутраная і замежная палітыка Еўрасаюза.

У З’ездзе ЕРР бяруць удзел канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм’ер-міністр Нідэрландаў Ян-Пэтэр Балканэндэ, прэм’ер-міністр Грэцыі Костас Караманліс, федэральны канцлер Аўстрыі Вольфганг Шусэль, прэм’ер-міністр Люксембурга Жан-Клод Юнкер, прэм’ер-міністр Швеціі Фрэдрык Рэйнфельд, прем’ер-міністр Мальты Лаўрэнс Гонзі, прэм’ер-міністр Славеніі Янэз Дрноўшэ, прэм’ер-міністр Латвіі Айгарс Калвіціс, і старшыня Еўрапейскай камісіі Жозэ-Мануэль Бароза. Свой удзел таксама пацвердзілі лідэры правацэнтрысцкіх партый Францыі - Нікаля Сарказі, Бельгіі - Жо Уандэурзэн, Нямеччыны - Эдмунд Штойбэр, Партугаліі - Луі Маркес Мэндэс ды Эстоніі - Тааві Вескімагі, прэзідэнт Румыніі Траян Басеску, прэм’ер-міністр Харватыі Іва Санадэр, прэм’ер-міністр Албаніі Салі Бэріша.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: