Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Казулін адмаўляецца ад дапамогі турэмных медыкаў 13:09, 14/12/2006
Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, які адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”, не карыстаецца дапамогай медыкаў калоніі пры выхадзе з 53-дзённай галадоўкі. “З медыкамі ён супрацоўнічаць не жадае і працуе па ўласнай сістэме”, – сказаў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў у Менску.
Навумаў цынічна заявіў: “Мы па вазе нікога ў калонію не прымалі і прыбаўленняў ад нас таксама ніхто не чакае”.
Нагадаем, што Аляксандр Казулін 53 дні трымаў галадоўку ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, патрабуючы разгледзець у Радзе Бяспекі ААН праблему парушэння правоў чалавека ў Беларусі. За час зняволення і галадоўкі Казулін схуднеў на 41 кілаграм, стан ягонага здароўя значна пагоршыўся.