Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лябедзька зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты 11:45, 14/12/2006
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зарэгістраваны Савецкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй кандыдатам у дэпутаты Менскага гарадскога савета па Машэраўскай выбарчай акрузе № 41.
Усяго па гэтай акрузе зарэгістраваныя 3 кандыдаты ў дэпутаты.
“Я і два чалавекі ад улады, яны не прадстаўляюць ніякія палітычныя структуры, – паведаміў Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю прэс-службе АГП. – Зразумела, што адзін асноўны, а другі “падстраховачны” – на выпадак магчымага здымання дэмакратычных кандыдатаў. Мне усё роўна, у каго выйграваць. Можна сфальсіфікаваць вынікі выбарчай кампаніі па Машэраўскай акрузе. Але выйграць тым людзям, якія ідуць ад улады, у мяне немагчыма. Я выйграў дзве кампаніі ў парламент з падтрымкай 60-70%, і на выбарах у “палату прадстаўнікоў” па дадзеных exit-polls набіраў 60%. На ўзроўні 60-70 % я заўсёды атрымоўваў падтрымку – калі лічыць галасы. Таму выйграць у іх няма ніякіх шанцаў, а сфальсіфікаваць вынікі галасавання ёсць магчымасць”.
Як адзначыў Анатоль Лябедзька, Аб`яднаная грамадзянская партыя высунула ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Менска 531 прадстаўніка. Аднак ні аднаго з іх у склад камісій не ўключылі. “Улады рыхтуюцца да фальсіфікацый, – заявіў лідэр АГП. – Нашая задача, каб людзі ўбачылі, што ёсць альтэрнатыва. І зразумелі, што іх пазбаўляюць права выбару”.