Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка сыйшоў у падполле?
15:37, 14/12/2006

На гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка ні разу не з’явіўся на публіцы. І гэта нягледзячы на тое, што Расея падвысіла пошліны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Ці не дзіўна, што ён не каментуе з уласцівай яму эмацыянальнасцю дзеянні “саюзніка”?

Аб тым, што з Лукашэнкам нешта здарылася, навяло на думку афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БелТА. Раніцай на сайце агенцтва была размешчаная інфармацыя, што Аляксандр Лукашэнка сёння сустракаецца з кіраўніком Сакратарыята прэзідэнта Украіны, старшынёй партыі “Наша Украіна” Віктарам Балагай. Аднак праз гадзіну заметка з сайта БелТА бясследна знікла. Замест яе з’явілася інфармацыя, што з украінскім госцем будзе сустракацца кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі адмовілася каментаваць дадзеныя казусы прэс-цэнтру Хартыі’97.

Тым не менш, узгадаем, калі Аляксандр Лукашэнка з`яўляўся на публіцы ў апошні раз? Ні 12 снежня, калі ўрад Расеі абвясціў аб сваім рашэнні падвысіць пошліны на нафту, ні пазней яго не было відаць на тэлебачанні. Магчыма, ён рыхтуецца да сустрэчы з Пуціным падчас паседжання Вышэйшага дзяржаўнага савета так званай “саюзнай дзяржавы”, якое адбудзецца 15 снежня ў Маскве?

У прынцыпе, паводзіны Лукашэнкі не здзіўляюць. У самыя крызісныя моманты ён заўсёды сыходзіць ў падполле. Так было і пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку, калі масавыя пратэсты ў Менску прымусілі яго бясследна знікнуць амаль на два тыдні і перанесці ўласную “інаўгурацыю”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: