Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Урад Літвы ўхваліў пабудову магільніка радыёактыўных адходаў 12:43, 14/12/2006
Урад Літвы ўхваліў пабудову магільніка радыёактыўных адходаў. Паводле прынятага рашэння, сховішча будзе пабудаванае непадалёк ад Ігналінскай АЭС, паведамляе БелТА са спасылкай на літоўскія інфармагенцтвы.
Спраектаваць магільнік мяркуецца праз некалькі месяцаў, пасля будзе пачатае будаўніцтва аб`екта. Да канца 2008 года працы павінны быць завершаныя. Ва ўрадзе Літвы падкрэсліваюць, што пахаваныя часціцы будуць валодаць “вельмі слабым радыёактыўным уздзеяннем”.
Беларускі ўрад, нагадаем, выступае катэгарычна супраць будаўніцтва магільніка ў непасрэднай блізкасці ад межаў Беларусі.