Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Перамоўны працэс па пастаўках газу не зацягнецца надоўга – Мінэнерга 13:59, 14/12/2006
Перамоўны працэс па пастаўках газу ў Беларусь на 2007 год не зацягнецца надоўга, кампрамісы будуць знойдзеныя. Такое меркаванне выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення стратэгічнага развіцця Міністэрства энергетыкі Беларусі Уладзімір Баброў 14 снежня падчас прэс-канферэнцыі ў Менску.
Ён адзначыў, што транзітныя магчымасці нашай краіны, зацікаўленасць Расеі ў пастаўках газу для забеспячэння патрэб рэспублікі, а таксама пытанні ўзаемнай энергетычнай бяспекі дазволяць бакам прыйсці да своечасовага завяршэння перамоўнага працэсу. Ён нагадаў таксама, што ў 2004 годзе кантракт з “Газпромам” быў падпісаны толькі ў чэрвені, тым не менш, пастаўкі прыроднага газу здзяйсняліся.
На 2007 год Беларусь запрасіла 21,7 млрд.куб.м газу. Тэарэтычна, значных зменаў у балансе не чакаецца, адзначыў Уладзімір Баброў.