Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі МЗС абвінаваціў Расею ў парушэнні дзеючых пагадненняў 12:40, 14/12/2006
Увядзенне Расеяй мытных пошлін на пастаўку нафты ў Беларусь парушае шэраг дзеючых пагадненняў, якія вызначаюць рэжым свабоднага гандлю без выняткаў і абмежаванняў паміж двума краінамі. У прыватнасці, пратакол ад 6 студзеня 1995 года аб увядзенні рэжыму свабоднага гандлю без вынятакаў і абмежаванняў паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй. Аб гэтым заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Папоў.
12 снежня прэс-служба расейскага ўрада распаўсюдзіла паведамленне аб тым, што з новага года пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь будуць прыраўноўвацца да экспарту ў далёкае замежжа і да іх будзе ўжытая адпаведная экспартная пошліна. Адзначым, што раней нафта пастаўлялася Менску ў адпаведнасці з правіламі адзінай мытнай прасторы без выплаты экспартных пошлін. Як гаворыцца ў паведамленні ўрадавай прэс-службы, рашэнне ўвесці пошліны было прынятае дзеля “абароны эканамічных інтарэсаў РФ з улікам скасавання Беларуссю пагаднення ад 12 траўня 1995 года аб парадку размеркавання і залічэнняў у саюзныя бюджэты вывазных мытных пошлін на прадукцыю, вырабленую з расейскай сыравіны, якая экспартуецца беларускімі прадпрыемствамі”.
Нагадаем, што, пачынаючы з 1 снежня цяперашняга года, пошліна на экспарт сырой нафты з Расеі складае 180,7 дал. за тону, на светлыя нафтапрадукты – 134 дал. за тону, на цёмныя нафтапрадукты – 72,2 дал. за тону.