Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гародні адмовілі ў рэгістрацыі 13 сябрам АГП, у тым ліку і Яраславу Раманчуку
15:56, 15/12/2006

У Гародні кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваныя ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі два чалавекі – кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін і старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі АГП Зміцер Слуцкі. Яны зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога савета дэпутатаў і Гарадзенскага гарадскога савета дэпутатаў.

Астатнім, як паведамляе прэс-служба партыі, 13 сябрам АГП адмовілі ў рэгістрацыі. Сярод іх двум намеснікам старшыні АГП – Яраславу Раманчуку і Уладзіміру Чарваненку. Яраславу Раманчуку адмовілі ў рэгістрацыі на той падставе, што ён не пражывае і не працуе на тэрыторыі Гарадзенскага абласнога савета дэпутатаў. “Патрабаванні такія ёсць у выбарчым кодэксе, – адзначыў Юрый Істомін. – Але справа ў тым, што Яраслаў Раманчук – намеснік старшыні партыі, а партыя працуе на тэрыторыі ўсёй рэспублікі. Мы высунулі яго ў абласны савет ад партыі, не шляхам збору подпісаў. Таму будзем абскарджваць гэтае рашэнне”.

Уладзіміра Чарваненку не зарэгістравалі на той падставе, што ягоны адрас прапіскі не супадае з адрасам пражывання. “Ён напісаў у анкеце адрас прапіскі – інтэрнату, – паведаміў Юрый Істомін. – З Гарадзенскага УУС прыйшла даведка, што ён два гады там не пражывае. Гэтае рашэнне будзем таксама аспрэчваць, таму што ў анкеце патрабуецца адзначыць адрас прапіскі, а не адрас фактычнага пражывання”.

Астатнія сябры АГП не былі зарэгістраваныя праз памылкі ў падатковых дэкларацыях. “Некаторыя прэтэнзіі ў дачыненні нашых прэтэндэнтаў з`яўляюцца абгрунтаванымі, – гаворыць Юрый Істомін. – Бо яны не ўлічылі свае дробныя прыбыткі на працягу 2005 года. Але праблема таксама носіць і аб`ектыўны характар. Ужо за два месяцы да рэгістрацыі кандыдатаў ні адна з падатковых інспекцый Гародні не давала інфармацыі аб прыбытках нашых прэтэндэнтаў у кандыдаты за 2005 год”.

Мікалаю Уласевічу акруговая выбарчая камісія не выдала неабходную форму дэкларацыі. Ён узяў бланк падатковай дэкларацыі ў Астравецкай раённай падатковай інспекцыі. Гэта не тая форма, якую патрабуе выбарчы кодэкс. І гэта з`явілася адзінай падставай, па якой Мікалая Уласевіча не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты абласнога савета.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: