Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
16 снежня – Дзень беларускай салідарнасці 17:53, 15/12/2006
У Беларусі і у шматлікіх краінах свету людзі выйдуць на плошчы сваіх гарадоў з запаленымі свечкамі ў памяць аб выкрадзеных і забітых у Беларусі лідэрах апазіцыі і журналістах, у знак салідарнасці з палітычнымі зняволенымі, са ўсімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
Ініцыятыва праводзіць Дні салідарнасці нарадзілася пасля таго, як 16 верасня 2005 года, у гадавіну знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, міліцыя разагнала акцыю ў памяць зніклых і адняла ў яе ўдзельнікаў партрэты зніклых палітыкаў (людзі трымалі ў руках таксама партэты выкрадзеных у Беларусі экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі і журналіста Зміцера Завадскага) і нацыянальныя сцягі. У той дзень моладзевы лідэр Мікіта Сасім падняў над галавой джынсавую кашулю як сымбал супраціву дыктатуры.
З таго часу акцыі салідарнасці праводзяцца ў Беларусі і па ўсім свеце 16 дня кожнага месяца. Тысячы беларусаў і сяброў нашай краіны ва ўсім свеце ў 20:00 запальваюць у сваіх вокнах свечкі Свабоды, праводзяць вулічныя акцыі салідарнасці, павязваюць джынсавыя і бела-чырвона-белыя стужкі на сваю вопратку, удзельнічаюць у флэш-мобах і Інтэрнэт-акцыях. У храмах па ўсім свеце праходзяць набажэнствы за беларускіх палітвязняў і сем`і зніклых апазіцыянераў.
Акцыі салідарнасці адбудуцца 16 снежня ў Вашынгтоне, Варшаве, Любліне, Кракаве, Беластоку, Познані, Вроцлаве, Кіеве, Санкт-Пецярбурзе, Брусэлі, Стакгольме і шматлікіх іншых гарадах і краінах.