Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка здае незалежнасць Беларусі? 15:11, 15/12/2006
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расея і Беларусь хуткім часам змогуць зняць шэраг складаных пытанняў, якія датычацца Канстытуцыйнага акта “саюзнай дзяржавы” і адзінай валюты. “Мы думалі пакінуць за дужкамі два пытанні – Канстытуцыйнага акта і адзінай валюты, па якіх ідзе цяжкая, але, наколькі я ведаю, плённая праца. Але ў выніку цяжкіх і працяглых перамоваў мы, здаецца, знайшлі тую нітку, за якую мы зможам учапіцца”, – сказаў А.Лукашэнка падчас паседжання ВДС у пятніцу ў Крамлю ў пашыраным складзе.
Напярэдадні паседжання была сустрэча прэзідэнтаў РФ і Беларусі сам-насам, якая працягвалася прыкладна тры гадзіны.
Паводле інфармацыі “Інтэрфакса”, падводзячы вынікі гэтай сустрэчы, А.Лукашэнка заявіў: “Думаю, што ў самы блізкі час мы зможам зняць вельмі шмат пытанняў, якія сталі цяжкімі для нас – не балючымі, але цяжкімі”.
Менавіта гэтай акалічнасцю А.Лукашэнка растлумачыў, чаму так доўга працягвалася ягоная гутарка з У.Пуціным.
Нагадаўшы, што сёлета спаўняецца дзесяць год “cоюзу” Расеі і Беларусі, А.Лукашэнка падкрэсліў: “Мы дзейнічаем мэтанакіравана па шматлікіх накірунках”.
Са свайго боку У.Пуцін адзначыў, што на паседжанні ВДС будуць абмяркоўвацца пытанні, якія эксперты двух краін “падрыхтавалі нядрэнна”.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін адзначыў, што Расея і Беларусь упершыню за шматлікія гады аператыўна прымаюць бюджэт “саюзнай дзяржавы”.
“Упершыню за шматлікія гады мы прымаем бюджэт да пачатку новага фінансавага года. Гэта нядрэнны паказчык таго, што адпаведныя службы, першым чынам фінансавыя органы, пачынаюць працаваць больш рытмічна”, – сказаў У.Пуцін і выказаў надзею на тое, што паседжанне Вышэйшага Дзяржсавета будзе прадуктыўным.