Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



140 студэнтаў БДПУ выказаліся ў падтрымку звольненага выкладчыка
12:33, 15/12/2006

Больш за 140 подпісаў студэнтаў другога курсу гістарычнага факультэту ў падтрымку Юрыя Бачышчы, выкладчыка катэдры Славянскай гісторыі БДПУ, былі перададзеныя ў суд і прыкладзеныя да справы аб аднаўленьні выкладчыка на працы. Студэнты паставілі свае подпісы пад заяваю ня гледзячы на ціск з боку адміністрацыі унівэрсытэта - у дэканаце паведамілі, што выключаць пяць чалавек са сьпісу падпісантаў.

Нагадаем, што ў Маскоўскім судзе Менску йдзе працэс аб аднаўленьні выкладчыка Юрася Бачышчы на працы. Ён быў звольнены пасля прэзыдэнцкай кампаніі ў якой Юры Бачышча ўдзельнічаў у якасьці незалежнага назіральніка. Кіраўніцтва катэдры і факультэта прапанавала яму звольніцца па ўласнаму жаданьню, аднак выкладчык адмовіўся. Праз некалькі дзён яму паведамілі, што ён звольнены за “амаральны ўчынак”. У чым сутнасць гэтага “учынку”, выкладчыку не паведамілі.

Юры Бачышча перакананы, што яго звольнілі за палітычныя перакананьні й грамадзкую актыўнасьць, таму ён падаў зыск у суд аб аднаўленьні на працу. У адказ унівэрсытэт абвінаваціў яго ў тым, што ён распаўсюджвае сярод студэнтаў матэрыялы, якія абражаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта.

Гэтыя матэрыялы фігуруюць у справе. Дыск з мультфільмамі з персанажам падобным на Аляксандра Лукашэнка быў перададзены з катэдры універсітэта ў суд. Аднак Пракуратура не выявіла доказаў таго, што выкладчык Юры Бачышча мае да гэтага дыску нейкае дачыненьне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: