Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кубінскі лідэр Фідэль Кастра “цяжка хворы і пры смерці”, мяркуе дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Джон Неграпонтэ. Падчас сустрэчы з рэдактарамі і журналістамі газеты “Вашынгтон пост” ён выказаў меркаванне, што “усё, што нам вядома, сведчыць пра тое, што ён працягне нядоўга – месяцы, але не гады”.
У канцы ліпеня Ф.Кастра ўпершыню за 47 гадоў свайго кіравання часова перадаў паўнамоцтвы малодшаму брату Раўлю Кастра, нагадвае газета.
Кубінскаму лідэру была зробленая хірургічная аперацыя на кішачніку.
Апошні раз відэакадры, якія адлюстроўваюць пацыента, былі паказаныя па кубінскім тэлебачанні 28 кастрычніка, піша “Вашынгтон пост”.