Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЛУКОЙЛ гатовы паставіць у Беларусь 4 мільёны тон нафты, калі задаволіць цана
16:09, 15/12/2006

НК “ЛУКОЙЛ” у самы блізкі час плануе падпісаць рамачнае пагадненне аб пастаўках у Беларусь у 2007 годзе 4 млн тон нафты, паведаміў прэзідэнт кампаніі Вагіт Алекпераў журналістам у Маскве ў пятніцу, паведамляе “Інтэрфакс”. “Магчыма, гэты пратакол будзе падпісаны нават сёння”, – дадаў ён.

Як паведаміў Агенцтву нафтавай інфармацыі (АНІ) першы віцэ-прэзідэнт ЛУКОЙЛа Равіль Маганаў, “ЛУКОЙЛ” падаў заяўку на ўключэнне кампаніі ў экспартны графік на першы квартал 2007 года пастаўкі нафты ў Беларусь у ранейшых аб`ёмах.

Па выніках 2006 года пастаўкі “Лукойла” у рэспубліку складуць прыкладна 2 млн тон нафты.

Разам з гэтым кіраўнік “ЛУКОЙЛа” дадаў, што пастаўка нафты ў Беларусь у аб’ёме 4 млн тон нафты ў 2007 годзе будзе здзейсненая пры наяўнасці тэхнічных магчымасцяў “Транснафты” і месца ў графіку, а таксама “калі цана задаволіць абаі бакі”.

“Зараз мы аналізуем эканоміку паставак у Беларусь, але яе складана прагназаваць”, – сказаў ён.

Па словах В.Алекперава, дэкларатыўна “ЛУКОЙЛ заўсёды быў гатовы пастаўляць у гэтую рэспубліку 4 млн тон нафты ў год, але графік і тэхнічныя магчымасці не дазвалялі”. “Гэты рэсурс у нас ёсць”, – сказаў ён.

У 2005 годзе “ЛУКОЙЛ” паставіў у Беларусь трубаправодным транспартам 2,04 млн тон нафты.

Як паведамлялася раней, Расея вырашыла ўвесці з 1 студзеня 2007 года пошліну на пастаўкі нафты ў Беларусь у памеры $180,7 за тону.

У цяперашні час расейская нафта пастаўляецца ў Беларусь бяспошлінна ў рамках пагаднення аб стварэнні Мытнага саюза.

Сваё рашэнне расейскі бок тлумачыць тым, што Беларусь скасавала міжурадавае пагадненне, па якім 85% пошліны на экспарт, у прыватнасці, нафтапрадуктаў, вырабленых у Беларусі з расейскай сыравіны, павінны быць залічаныя ў расейскі бюджэт, і толькі 15% – у бюджэт Беларусі.

Па ацэнцы экспертаў, Расея штогод недаатрымлівае больш за $4 млрд з-за розніцы ў экспартных пошлінах у Беларусі і Расеі на нафтапрадукты, якія вырабляюцца з расейскай нафты.

У 2006 годзе пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь складуць не менш за 20 млн тон. У структуры пастаўшчыкоў на долю “Сургутнефтегаза” (РТС: SNGS) прыходзіцца амаль 30% паставак нафты ў Беларусь, “Роснефти” (РТС: ROSN) – 25%, “Сибнефти” (РТС: SIBN) – 13%, “ЛУКОЙЛа” – 11%, “Славнефти” – 10%, “Русснефти” – 6,5%, іншых пастаўшчыкоў – 4,5%.

Як паведамляў Агенцтву нафтавай інфармацыі (АНІ) віцэ-прэзідэнт АК “Транснефть” (РТС: TRNF) Сяргей Грыгор`еў, транспартная манаполія не чакае з боку расейскіх нафтавых кампаній памяншэння заявак на прапампоўку нафты ў накірунку Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: