Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барозу: «Еўразвяз застаецца адчыненым домам» 16:57, 15/12/2006
Еўразвяз робіць стаўку на далейшае пашырэнне пры адначасовым замацаванні ўнутранага адзінства. Такую фармулёўку абнародвалі ўдзельнікі двухдзённага саміту ЕЗ у Бруселі, прысвечанага, галоўным чынам, перспектывам далейшага папаўнення еўрапейскай сям`і і праблемам іміграцыі. “Мы пасылаем выразны сігнал, – заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу. – ЕЗ застаецца адчыненым домам. Мы далі надзею Заходнім Балканам і пакінулі адчыненымі дзверы для Турэччыны”.
Саміт прайшоў за два тыдня да ўступа ў EЗ Румыніі і Балгарыі. Пасля прыёму гэтых краін еўрапейская сям`я павінна ацаніць уласныя магчымасці для далейшага пашырэння і рэфармаваць інстытуты ўлады з разлікам на абслугоўванне большай колькасці сяброў. Дзяржавы EЗ дамовіліся не ўсталёўваць новых уступных крытэраў для сушукальнікаў сяброўства, але стражэй сачыць за захоўваннем ужо наяўных, паведаміў тэлеканал “Еўраньюс”.