Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка будзе гуляць супраць «Газпрома» 10:34, 15/12/2006
Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у матчы, прысвечаным 60-годдзю расейскага хакею, за каманду “Зоркі хакея”, якая выступіць супраць зборнай “Газпрома”. Аб гэтым паведамляе РІА “Новости”.
У прэс-службе Федэрацыі хакея Расеі распавялі, што для беларускага кіраўніка ўжо падрыхтаваная хакейная форма на гэты матч. Чакаецца, што за каманду “Зорак” згуляюць, у прыватнасці, Уладзімір Трэцьяк, Вячаслаў Фецісаў, Аляксей Касатонаў, Сяргей Макараў, Уладзімір Крутаў, Вячаслаў Быкаў, Зінутэла Білялетдзінаў, Аляксандр Мышкін, Міхаіл Шталенкоў, Сяргей Нямчынаў, Мікалай Баршчэўскі, Віктар Шалімаў, Сяргей Шэпелеў, Андрэй Нікалішын, Ірэк Гімаеў, Фёдар Канарэйкін.