Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казулін можа зноў пачаць галадоўку
17:06, 15/12/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін у любы момант можа зноў пачаць галадоўку. Аб гэтым паведаміў адвакат палітыка Ігар Рынкевіч, які сёння сустрэўся ў калоніі “Віцьба-3” са сваім падабаронным.

Паводле адваката, Казулін паведаміў яму, што толькі прыпыніў галадоўку. “Зараз яго вага складае 63 кілаграмы, ён выходзіць з галадоўкі, п`е разведзеныя сокі. Падзенне вагі спынілася. Тым не менш ён зноў можа аднавіць галадоўку, калі ў беларускім пытанні не будзе кансалідаванай пазіцыі Еўразвяза або пайдуць нейкія зваротныя рухі ў пазіцыі міжнароднай супольнасці”, – сказаў І.Рынкевіч.

“Афіцыйна Казулін спыніў галадоўку 11 снежня, калі ён падаў адпаведную заяву на імя начальніка калоніі. У гэтай заяве палітык выказаў удзячнасць усім людзям добрай волі, падзякаваў іх за салідарнасць і падтрымку. Казулін таксама выказаў глыбокую ўдзячнасць Еўрапейскаму Звязу, Еўракамісіі і асобным еўрапейскім дзяржавам, а таксама Джорджу Бушу і Злучаным Штатам Амерыкі”, – паведаміў І.Рынкевіч.

“Асабліва натхніла тое, што ўсе фармальныя працэдуры, якіх у свеце дыпламатыі дбайна прытрымваюцца, былі амбасадарам ЗША у Радзе Бяспекі ААН адкладзеныя ў бок дзеля выратавання аднаго чалавечага жыцця”, – працытаваў заяву А.Казуліна І.Рынкевіч.

Тым не менш, паводле адваката, экс-кандыдат у прэзідэнты не пракаментаваў дзеянні амбасадара Расеі ў Радзе Бяспекі ААН Віталя Чуркіна, “таму што яны занадта відавочныя”.

І.Рынкевіч адзначыў, што яго падабаронны “настойвае на фармаванні ўрада народнага даверу і неадкладным прыняцці ім усёй поўнасці легітымнай улады”.

Нагадаем, А.Казулін праводзіў галадоўку з 20 кастрычніка па 11 снежня. Палітык галадаў з мэтай прыцягнуць увагу Рады Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: