Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гомелі большасць дэмакратаў не прайшлі рэгістрацыю
11:03, 15/12/2006

Гомельская гарадская выбарчая камісія зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты толькі чацвёртую частку дэмакратычных актывістаў, якія высоўваліся кандыдатамі ў дэпутаты гарадскога савета. Сярод іх – два сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, па адным – ад партыі БНФ, Кансірватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ і Партыі камуністаў Беларускай. Прадстаўніца ПКБ не здымала сваёй кандыдатуры з рэгістрацыі выключна дзеля эксперыменту, паведамілі БелаПАН у рэгіянальным штабе аб`яднаных дэмакратычных сілаў.

Рэгістраваць іншых дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты гарадская выбарчая камісія адмовілася з-за нібы няпэўных звестак у дэкларацыях і анкетах, а таксама выяўленай значнай колькасці несапраўдных подпісаў выбаршчыкаў.

Усяго шляхам збору подпісаў кандыдатамі ў дэпутаты Гомельскага гарадскога савета высоўвалася больш за 20 дэмакратычных актывістаў. Гэта без уліку прадстаўнікоў ПКБ, якія ў знак пратэсту адмовіліся балатавацца кандыдатамі ў дэпутаты гарсавета яшчэ да рэгістрацыі.

Падрабязную інфармацыю аб выніках рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты гарадская выбарчая камісія адмовілася падаць карэспандэнту БелаПАН. Кіраўнік камісіі – першы намеснік старшыні гарвыканкама Мікалай Вусоў заявіў, што ўся інфармацыя аб рэгістрацыі будзе змешчаная 16 снежня ў газеце “Гомельские ведомости”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Купите швабры мопы в каталоге хозтоваров.
Большой выбор упаковочного оборудования .