Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Крамлю праходзіць сустрэча Пуціна і Лукашэнкі
13:05, 15/12/2006

У Вялікім крамлёўскім палацы праходзіць паседжанне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета (ВДС) “саюзнай дзяржавы” Расеі і Беларусі ў вузкім складзе. Як паведаміла раней РІА Новости крыніца ў Крамлю, прэзідэнты Расеі і Беларусі падвядуць вынікі працы за год, прааналізуюць ход выканання рашэнняў органаў “саюзнай дзяржавы” і вызначаць планы на далейшую перспектыву.

“Мяркуецца разгледзець і прыняць шэраг важных рашэнняў, у тым ліку зацвердзіць бюджэт “саюзнай дзяржавы” на 2007 год, у цэлым абмеркаваць шляхі аптымізацыі парадку фармавання і выканання бюджэту”, – сказала крыніца.

Яна звярнула ўвагу на тое, што ўпершыню бюджэт “саюзнай дзяржавы” прымаецца загадзя – да пачатку новага фінансавага года.

“Ягоная прыбытковая частка сфармаваная з улікам павелічэння ўзносаў Расеі і Беларусі больш чым на 20% і складае 3,78 мільярда рублёў”, – паведаміў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго, у рамках бюджэта ў наступным годзе прадугледжана фінансаванне 35 саюзных праграм, у тым ліку ў такіх абласцях, як кампутарныя тэхналогіі, касмічная сувязь, мікраэлектроніка, сельскагаспадарчае машынабудаванне, дызельнае аўтамабілебудаванне, хімічная прамысловасць.

“Іх рэалізацыя будзе спрыяць росту эканамічнага патэнцыялу Расеі і Беларусі, далейшаму нарошчванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку па вытворчасці высокатэхналагічнай канкурэнтнай прадукцыі”, – лічаць у Крамлю.

Двухбаковы таваразварот у студзені-кастрычніку вырас амаль на 30% і да канца 2006 года, як чакаецца, дасягне $20 мільярдаў.

Лідэрам Расеі і Беларусі таксама трэба будзе зацвердзіць на паседжанні ВДС праграму ўзгодненых дзеянняў у вобласці знешняй палітыкі на чарговы двухгадовы перыяд – 2006-2007 гады. Як заўважыла крыніца, прыняцце гэтай праграмы пацвярджае высокую ступень эфектыўнасці каардынацыі крокаў двух дзяржаў на міжнароднай арэне.

“Дасягнутае цеснае ўзаемадзеянне як у рамках інтэграцыйных структур на прасторы СНД, так і пры ўзгадненні пазіцый у ААН, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацыях, у адносінах з Еўрапейскім Звязам і НАТА”, – сказаў суразмоўца агенцтва.

Мяркуецца таксама, што Вышэйшы Дзяржсавет зацвердзіць тэрміны і парадак дня чарговага паседжання ВДС у 2007 годзе.

Акрамя таго, па словах крыніцы, на паседжанні плануецца падвесці вынікі рэалізацыі Праграмы ўладкавання знешняй мяжы “саюзнай дзяржавы”.

“За час яе ажыццяўлення з 2002 года ў Расеі і Беларусі быў уведзены шэраг аб’ектаў памежнай інфраструктуры, казарменнага і жылога фонду, набытыя тэхнічныя сродкі памежнага кантролю, што спрыяла выкананню задач па ахове мяжы, якія стаяць перад памежнымі войскамі”, – паведаміла крыніца.

Гэта будзе ўжо другое паседжанне ў гэтым годзе Вышэйшага Дзяржсавета. Папярэдняе адбылося 24 студзеня ў Санкт-Пецярбурзе. А усяго на працягу 2006 года адбылося восем сустрэч на прэзідэнцкім узроўні.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: