Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Казахстан гатовы дапамагчы Беларусі пабудаваць АЭС 13:07, 15/12/2006
Казахстан гатовы актыўна працаваць з Беларуссю ў сферы стварэння абсталявання для атамных станцый і здабычы сыравіны для АЭС, заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Менску Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Казахстана Булат Искакаў.
“Казахстан займае 4 месца ў свеце па здабычы ўрана. Мы актыўна працуем з Расеяй па здабычы ўрана, аднак Беларусь дагэтуль з такімі прапановамі не звярталася”, – адзначыў амбасадар. Пры гэтым ён падкрэсліў, што калі з беларускага боку будзе цікавасць, то Казахстан гатовы да супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
Амбасадар таксама адзначыў вялікі патэнцыял Беларусі ў сферы космасу і ВПК. “Беларусь славілася тым, што яе магутнасці на 55% яшчэ ў савецкія часы працавалі на космас і ВПК”, – адзначыў амбасадар. Ён таксама паведаміў, што прэм`ер-міністр Казахстана, знаходзячыся ў Менску, наведваў 2 прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу.